Хосні Мубарак будзе вызвалены

21 августа 2013

Экс-прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак будзе вызвалены з турмы пасля завяршэння ўсіх неабходных фармальнасцяў. Аб гэтым сёння паведаміў яго адвакат. Абаронца былога кіраўніка дзяржавы пацвердзіў, што з 85-гадовага Мубарака зняты апошні пункт абвінавачання ў карупцыі. Хадатайніцтва аб вызваленні Мубарака адобрыў суд. Пракуратура Егіпта ўжо заявіла, што не мае намер падаваць апеляцыю на рашэнне аб вызваленні экс-прэзідэнта з-пад варты. На працягу двух гадоў, пакуль Мубарак знаходзіўся ў турме, краіна апускалася ў бездань унутрапалітычных разборак. Зараз сітуацыя абвостраная да мяжы, краіна расколатая.


Становішча ў Егіпце сёння абмяркоўвалі ў Бруселі. Экстранную сустрэчу міністраў замежных спраў краін ЕС склікала кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан. Удзельнікі сустрэчы павінны выпрацаваць адзіную пазіцыю адносна сітуацыі, што склалася ў Егіпце. Сярод іншага разглядаецца пытанне аб прыпыненні экспарту зброі Каіру краінамі Еўрасаюза. Улады Германіі і Італіі, зрэшты, вырашылі не чакаць адзінага рашэння ЕС і прыпынілі свае пастаўкі ў Егіпет у аднабаковым парадку. Еўрасаюз, як чакаецца, таксама можа замарозіць шэраг праграм фінансава-эканамічнага супрацоўніцтва з егіпецкімі ўладамі датуль, пакуль сітуацыя ў краіне не стабілізуецца.