Хакеры апублікавалі 4-ю частку базы звестак WADA

19 сентября 2016

Сярод тых, хто ўжываў забароненыя прэпараты, аказаўся іспанскі тэнісіст Рафаэль Надаль. Мяркуючы па дакументах, у верасні 2009 ён прымаў бетамезатон, а ў 2012 - картыкатрапін. Усяго ў спісе аказаліся 26 спартсменаў з 10 краін, у прыватнасці, з Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады і Бельгіі. Нагадаем, упершыню хакеры выклалі звесткі з базы WADA 13 верасня. Пасля першай уцечкі інфармацыі скандал разгарэўся вакол тэнісістак Серэны і Вінус Уільямс. Высветлілася, што яны на працягу некалькіх гадоў ужывалі допінг з дазволу WADA.