Кенійскія ратавальнікі знайшлі жывую жанчыну, якая правяла шэсць дзён пад заваламі дома, які абваліўся

6 мая 2016

Кенійскія ратавальнікі знайшлі жывую жанчыну, якая правяла шэсць дзён пад заваламі дома, што абваліўся ў сталіцы Найробі. Некалькі гадзін спатрэбілася, каб падняць яе на паверхню і даставіць у бальніцу. Паводле звестак ратавальнікаў, яна знаходзілася ў прытомнасці і нават спрабавала гаварыць. На сёння з-за абвальвання шматпавярховага дома на паўночным усходзе Найробі знойдзеныя целы 33-х чалавек, яшчэ 80 лічацца прапаўшымі без весткі. Прычынай сталі паводкі, выкліканыя ліўнямі.