Каталонія адмовілася ад рэферэндуму аб незалежнасці

14 октября 2014

Ён быў прызначаны на 9 лістапада. Улады аўтаноміі прызналі, што законнае апытанне зараз правесці не змогуць. Канстытуцыйны суд Іспаніі забараніў яго яшчэ два тыдні таму. Але некаторыя партыі Каталоніі заяўляюць, што рэферэндум усё роўна адбудзецца. Барселона ўсё-такі абяцае знайсці альтэрнатыўны варыянт галасавання, але ён не будзе мець той жа юрыдычнай сілы. Хутчэй за ўсё, 9 лістапада Каталонія абмяжуецца звычайным апытаннем грамадскай думкі.