Канарскім астравам пагражае экалагічная катастрофа

28 декабря 2013

Ля ўзбярэжжа Марока на мель сеў танкер з нафтапрадуктамі. Паводле папярэдняй версіі, прычынай інцыдэнту называюць дрэнныя ўмовы надвор'я. Улады астравоў ужо звярнуліся да кіраўніцтва Марока з просьбай тэрмінова даць інфармацыю аб інцыдэнце і ўзроўні рызыкі. Ёсць апаскі, што ўцечка нафты можа нанесці непапраўны ўрон навакольнаму асяроддзю. Мясцовыя ўлады, у сваю чаргу, упэўніваюць, што сур'ёзнай уцечкі нафтапрадуктаў няма і паспрабуюць зараз зняць танкер з мелі з дапамогай буксіраў.