Кадры выбуху ў Кіеве з'явіліся ў Сетцы

26 октября 2017

Гэта відэазапіс з камер назірання. Яе апублікаваў украінскі тэлеканал "Эспреса", ля сцен офіса якога ўчора і адбыўся замах на дэпутата Вярхоўнай рады Ігара Масійчука.

Загінулі 2 чалавекі, пацярпелі 5, у тым ліку і сам Масійчук. Дэпутат быў прааперыраваны, зараз ён у цяжкім стане. Выбух расследуецца як тэракт. Раней у пракуратуры назвалі асноўныя версіі - расійскі след, палітычная дзейнасць Масійчука, а таксама замах на забойства на асабістай глебе.