Кадры ўнікальнага племені індзейцаў

15 августа 2013
Новыя кадры, на якіх відаць, як у бразільскіх джунглях жыве племя індзейцаў, якое ні з кім не кантактуе, сталі набыткам грамадскасці. Упершыню іх зрабілі зімой 2011 года. Асноўнымі заняткамі племені з'яўляюцца паляванне з дапамогай лукаў і коп'яў на дзікіх свінняў, аленяў і малп, рыбалоўства і збіральніцтва. Першабытнікі таксама вырошчваюць характэрныя для гэтых месцаў культуры: маніёк, салодкую бульбу, кукурузу, папаю і гарбузы.