Кадры смяротнай аварыі з удзелам самакіравальнай машыны Uber

22 марта 2018

Небяспечны беспілотнік. Паліцыя горада Тэмпэ апублікавала кадры з самакіравальнай машыны Uber, зробленыя прама перад тым, як яна насмерць збіла веласіпедыстку. Аварыя адбылася ў амерыканскім штаце Арызона 18 сакавіка. На кадрах відаць, што жанчына пераходзіць дарогу ў неналежным месцы ў цёмны час сутак. Камеры аўто заўважылі яе толькі ў непасрэднай блізкасці, калі пазбегнуць сутыкнення ўжо было немагчыма. Праваахоўнікі не знайшлі ў аварыі віны аўтаматыкі Uber. Пры гэтым усе самакіравальныя машыны стаяць прыпаркаванымі і нікуды не ездзяць.