Да МКС сёння прыстыкаваўся карабель "Саюз"

19 декабря 2017

На борце - расіянін Антон Шкаплераў, а таксама амерыканец Скот Тынгл і японец Нарысігэ Канаі. Новы экіпаж будзе працаваць на станцыі каля чатырох месяцаў. У планах - дзясяткі даследаванняў у галіне медыцыны, а таксама біялогіі і геафізікі. Запланаваны цэлы шэраг выхадаў у адкрыты космас. Ракета-носьбіт "Саюз" з пілатуемым касмічным караблём стартавала з касмадрома "Байканур" у нядзелю.