Вынікі перамоў прэзідэнтаў Беларусі і Венесуэлы

6 октября 2017

Мінск і Каракас маюць намер у найбліжэйшыя гады значна пашырыць супрацоўніцтва ва ўсіх кірунках. Гэта вынік перамоў прэзідэнтаў Беларусі і Венесуэлы.

Нікалас Мадура ўчора наведаў Мінск з афіцыйным візітам. У Палацы Незалежнасці прайшла ўрачыстая цырымонія сустрэчы. Перамовы двух лідараў пачаліся адзін на адзін. Беларусь і Венесуэла павінны зрабіць рашучы крок наперад у развіцці дружалюбных адносін, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У пашыраным фармаце з удзелам членаў дэлегацый гаворка ішла пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. У лістападзе ў Мінску адбудзецца пасяджэнне сумеснай камісіі, на якім распрацуюць дарожную карту. Асаблівую ўвагу Прэзідэнт Беларусі звярнуў на неабходнасць развіваць узаемадзеянне ў адукацыйнай і навукова-тэхнічнай сферы.

Пасля завяршэння афіцыйнай часткі лідары абмяняліся падарункамі. На памяць пра візіт Прэзідэнта Венесуэлы ў Мінску застанецца карціна з краявідамі Каракаса. Яна зойме сваё месца ў шэрагу іншых твораў мастацтваў у Палацы Незалежнасці. Кіраўнік беларускай дзяржавы падарыў свайму венесуэльскаму калегу габелен "Мірскі замак" і камплект сталовай бялізны з беларускага льну.