Збіванні, прымус да раздзявання і сексуальныя замахі - уражальная справаздача пра рост насілля на мяжы ЕС

9 декабря 2022

Тысячы мігрантаў сутыкаюцца  з беспрэцэдэнтным ростам насілля на мяжы з ЕС. Пра гэта піша брытанскае выданне The Guardian. Газета спасылаецца на справаздачу "сеткі маніторынгу пагранічнага насілля", дзе актывісты сабралі паказанні з 15 краін, размешчаных уздоўж знешняй мяжы ЕС, уключаючы Польшчу, Грэцыю, Харватыю,  а таксама тых дзяржаў, якія не ўваходзяць у ЕС (Сербіі, Паўночнай Македоніі і Албаніі). Праваабаронцы апыталі крыху больш за 700 бежанцаў, якія спрабавалі дабрацца да Еўропы  ў 2021-2022 гадах,  і засведчылі злоўжыванні, што закранулі больш за 16 тысяч чалавек.  Гэта збіванні, прымус да раздзявання і сексуальныя замахі, выштурхоўванні і высыланні бежанцаў, утрыманне людзей у брудных перапоўненых камерах. І толькі 5 % апытаных заявілі, што не адчувалі насілля або не былі відавочцамі "празмернай сілы" падчас высылання з Еўропы.