На 14 снежня ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

14 декабря 2023
Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага снегападу аб'яўлены ў Беларусі на 14 снежня, піша БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераважаць пахмурнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег, месцамі з дажджом. Днём па паўднёвым усходзе моцны снег. У сувязі з гэтым аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Уначы і раніцай месцамі туман. У асобных раёнах утворыцца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночны 4-9 метраў за секунду, днём па паўднёвым усходзе месцамі парывы ўзмоцняцца да 14 метраў за секунду. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.