З-за ўрагану, які абрынуўся на Бухарэст, не менш за 18 чалавек атрымалі траўмы

24 мая 2013

Адзін з пацярпелых знаходзіцца ў коме. Ураган вырваў з коранем дрэвы ў цэнтры румынскай сталіцы і сарваў рэкламныя шчыты. Паводле звестак нацыянальнай метэаралагічнай службы, хуткасць ветру дасягала 80 кіламетраў за гадзіну. У выніку ўрагану 17 тысяч чалавек, якія пражываюць у наваколлях Бухарэста, засталіся без электрычнасці. А Швейцарыя перажыла прыродную анамалію. У шматлікіх рэгіёнах краіны выпаў снег, тэмпература паветра апусцілася ніжэй за нуль. Мясцовым жыхарам пришлось даставаць з камор курткі і шалі, каб не застудзіцца. Снежным покрывам ахутала пераважна горныя раёны. Аднак, паводле прагнозаў сіноптыкаў, ужо гэтым вечарам зіма прыйдзе і на швейцарскія раўніны. Таксама сусветныя СМІ паведамляюць аб магутным землетрасенні ў Ахоцкім моры. Магнітуда - 8,2. Водгаласы былі ў Ніжнім Ноўгарадзе, Маскве і Румыніі. Адразу пасля землетрасення ля берагоў Сахаліна і Курыльскіх астравоў была аб'яўленая пагроза цунамі. МНС заклікала жыхароў пакінуць небяспечныя раёны, падняцца на ўзвышшы і знаходзіцца ў бяспечнай зоне да адбоя трывогі. Зараз пагроза цунамі на ўзбярэжжы Ахоцкага мора адмененая.


 


 


 




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя