З Емена эвакуіравалі каля 300 чалавек, у тым ліку беларусаў

23 апреля 2015

Два расійскія самалёты эвакуіравалі з Емена каля 300 чалавек, у тым ліку беларусаў. Яны прызямліліся на падмаскоўным аэрадроме Чкалаўскі, стаўшы 8-м і 9-м лайнерамі, якія даставілі з гэтай краіны тых, хто пажадаў пакінуць арабскую рэспубліку. Дакладная колькасць эвакуіраваных пакуль не паведамляецца. Вядома, што акрамя расіянаў і беларусаў, на борце таксама былі грамадзяне Узбекістана, ЗША, Кубы, Арменіі, Таджыкістана і Казахстана. Усе яны пройдуць медыцынскі, пашпартны і мытны кантроль. Пасля гэтага іх на аўтобусах даставяць у пункт эвакуацыі МЗС Расіі.