Італьянскія ўлады могуць закрыць парты краіны для высадкі мігрантаў

29 июня 2017

У першую чаргу гаворка ідзе пра выратавальныя судны пад флагамі іншых краін. Пасол Італіі ў ЕС Маўрыцыа Масары паведаміў, што сітуацыя з бежанцамі ў краіне стала настолькі сур'ёзнай, што неабходна дапамога ад дзяржаў - членаў ЕС. За некалькі дзён на тэрыторыю Апенінаў прыбылі каля 10 000 мігрантаў. А сёлета ў Італію ўжо заехалі 73 000 мігрантаў.