Італьянскія смецяры папаліся

10 января 2014
У наваколлях Рыма арыштаваны гаспадар самага вялікага ў Еўропе сметніка пад адкрытым небам Манліа Чэроні. Затрымалі і яшчэ 6 яго калегаў. Паводле заканадаўства Еўрапейскага Саюза, скіданне адыходаў на аб'ектах, якімі валодалі затрыманыя, павінна было спыніцца яшчэ 7 гадоў таму. Аднак у Рыме не спяшаліся выконваць рашэнні Бруселя. Прадпрыемства, дзе кіраўніком быў Чэроні, прыносіла мільярд еўра прыбытку за год.