Італьянскія газеты атрымалі лісты з белым парашком і пагрозамі ў адрас Сільвіа Берлусконі

28 мая 2013

Адзін з канвертаў даставілі ў рэдакцыю выдання, якое належыць сям'і былога прэм'ера. Другі ліст прыйшоў поштай у газету Кар’ера дэла сэра. Ліст быў падпісаны Узброенай групай абароны народа. Шэсць чалавек, якія мелі кантакт з лістом, адпраўленыя для агляду ў бальніцу.