Італьянскія дэмакраты вызначыліся з кіраўніком

9 декабря 2013

Ім стаў гарадскі галава Фларэнцыі Матэа Рэнцы. Левацэнтрысцкая Дэмакратычная партыя - адна з самых вялікіх у краіне. Як гавораць аналітыкі, зараз малады палітык мае ўсе шанцы пазмагацца за пасаду прэм'ер-міністра. Пытанне аб даверы кабінету міністраў італьянскія парламентарыі чарговы раз плануюць разгледзець ужо ў сераду. Не выключана, што вынікам сустрэчы стане адстаўка ўрада і новыя выбары.