Італію сёння скалынула новае землетрасенне. Яго магнітуда - 4,8

26 августа 2016

Удар прыйшоўся на Аматрычэ - менавіта гэты італьянскі горад больш за ўсё пацярпеў у сераду ад стыхійнага бедства. Эпіцэнтр знаходзіўся ўсяго за 5 кіламетраў ад населенага пункта, ачаг залягаў на глыбіні 10 кіламетраў. У Італіі ў пацярпелых раёнах уведзены рэжым надзвычайнага здарэння. Для аказання тэрміновай дапамогі ўжо вылучаныя першыя 50 мільёнаў еўра з фонду ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый. Паводле апошніх звестак, загінулі 267 чалавек, больш як чатыры сотні пацярпелі. І гэтая лічба не канчатковая. На гэты момант вядома, што з-пад завалаў вынятыя жывымі 238 чалавек. Сёння ў Рыме і правінцыі Асколі пройдуць першыя пахаванні ахвяраў землетрасення.