Італія пакрые шкоду пацярпелым ад пералівання заражанай крыві

15 января 2016

Італія пакрые шкоду пацярпелым ад пералівання заражанай крыві - такое рашэнне вынес Еўрапейскі суд па правах чалавека. Пацыентаў падчас хірургічных умяшанняў заразілі ВІЧ або гепатытам. Агульная сума кампенсацыи складзе каля 10 мільёнаў еўра. Інфікаваных - каля 60 тысяч, аднак рашэнне пакуль закране толькі 350 чалавек. Справы астатніх усё яшчэ на стадыі разгляду. Калі і дзе былі заражаныя гэтыя людзі - не паведамляецца. Вядома, што сярод іх - мужчыны і жанчыны рознага ўзросту, якія пражываюць зараз не толькі ў Італіі, але і ў іншых еўрапейскіх краінах.