Гістарычны візіт Папы Рымскага ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты

4 февраля 2019

Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы Францыск упершыню прыбыў на Аравійскі паўвостраў. У гонар візіту ў Абу-Дабі Саветам мусульманскіх старэйшын была арганізаваная Глабальная канферэнцыя па чалавечым братэрстве. На яе запрасілі рэлігійных лідараў з усяго свету. Мерапрыемства праходзіць у рамках афіцыйна аб'яўленага ў ААЭ Года талерантнасці. Заўтра на спартыўным стадыёне Абу-Дабі Папа Рымскі ўзначаліць імшу. Як чакаецца, яе наведаюць звыш ста тысяч чалавек.