Гістарычны саміт - у Бруселі

27 июня 2014

Прэзідэнт Пётр Парашэнка падпісаў эканамічную частку пагаднення аб асацыяцыі Украіны і Еўрасаюза. Палітычная частка дакумента, нагадаем, была падпісана ў сакавіку гэтага года. Раней ЕС авансам увёў аднабаковыя гандлёвыя льготы для Кіева, якія будуць дзейнічаць да 30 кастрычніка. Таксама сёння аналагічныя дагаворы падпісалі Малдова і Грузія.