Іспанская паліцыя праводзіць вобыскі ў Каталоніі

18 сентября 2017

Там канфіскавана звыш мільёна агітацыйных плакатаў, а таксама брашур і лістовак, якія звязаны з рэферэндумам аб незалежнасці. Барселона плануе правесці яго 1 кастрычніка, нягледзячы на актыўнае супрацьстаянне Мадрыда. Напярэдадні ў сталіцы аўтаномнай супольнасці адбылася чарговая шматтысячная акцыя ў падтрымку правядзення плебісцыту. Паводле звестак апытанняў, за і супраць незалежнасці Каталоніі выступае прыкладна роўная колькасць каталонцаў. Пры гэтым за правядзенне рэферэндуму ў кастрычніку каля 80-ці працэнтаў.