Іспанія адзначае Дзень іспанскай нацыі

12 октября 2021
Іспанія сёння адзначае Дзень іспанскай нацыі. Адно з галоўных свят краіны ўстаноўлена ў гонар адкрыцця Амерыкі Калумбам, якое, як прынята лічыць, было 12 кастрычніка 1492 года -  таму гэты дзень адзначаюць па ўсім іспанамоўным свеце. Віншаванні з урачыстасцю Каралю Іспаніі  Філіпу VI і жыхарам гэтай краіны накіраваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Мадрыду за шматгадовую дапамогу ў аздараўленні беларускіх дзяцей і выказаў надзею на далейшае ўмацаванне супрацоўніцтва з Іспаніяй у гэтай і іншых сферах.