"Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за тэракт на поўдні Пакістана

14 ноября 2016

Групоўка "Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за тэракт у храме на поўдні Пакістана. У выніку суботняга тэракта загінулі, паводле ўдакладненых звестак, 52 чалавекі, каля 100 параненыя. На момант выбуху ў будынку знаходзілася каля паўтысячы чалавек. Самападрыў, паводле звестак пакістанскіх СМІ, учыніў 14-гадовы падлетак. Сярод загінуўшых шмат жанчын і дзяцей.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне прэм'ер-міністру Пакістана Навазу Шарыфу і ўсім жыхарам краіны.