Ісламская дзяржава стварае армію з дзяцей

29 октября 2014

На захопленых тэрыторыях баевікі радыкальнай групоўкі арганізавалі сістэму вербавання непаўналетніх. Аб гэтым паведамляе Foreign Policy. Паводле інфармацыі выдання, падрыхтоўка ідзе ў спецыяльных рэлігійных і ваенных лагерах. Там падлеткаў знаёмяць з экстрэмісцкімі вераваннямі і вучаць ваеннай справе. Зараз на падкантрольных тэрыторыях зачыняюцца навучальныя ўстановы, а хлопчыкаў забіраюць у ваенныя лагеры для далейшай падрыхтоўкі.