Іракскія войскі праводзяць наступальную аперацыю супраць "Ісламскай дзяржавы" ў Масуле

30 декабря 2016

Іракскія войскі праводзяць другі этап наступальнай аперацыі супраць баевікоў "Ісламскай дзяржавы" ў Масуле. Удар засяроджаны на ўсходніх раёнах горада. У бітве за так званую сталіцу ІД удзельнічаюць таксама курдскія і шыіцкія апалчэнцы. З паветра іх падтрымлівае ваенная авіяцыя міжнароднай кааліцыі. Аперацыя па вызваленні Масула пачалася 17 кастрычніка. Горад быў захоплены баевікамі "Ісламскай дзяржавы" ў чэрвені 2014 года. Пентагон разлічвае рапартаваць аб поўным вызваленні Масула яшчэ да інаўгурацыі Дональда Трампа.