Індыя ўвайшла ў лік касмічных звышдзяржаў, заявіў прэм'ер-міністр краіны Нарэндра Модзі

27 марта 2019

Сусветныя СМІ сёння абмяркоўваюць падзеі ў Індыі. Нью-Дэлі правёў паспяховыя выпрабаванні ўласнай супрацьспадарожнікавай зброі. Была знішчана цэль на калязямной арбіце. Па словах прэм'ер-міністра краіны, падзея стала гістарычнай, бо на сённяшні дзень толькі тры сусветныя дзяржавы маюць такое ўзбраенне - Расія, ЗША і Кітай. Як падкрэслілі ў Індыі, краіна не збіраецца выкарыстоўваць свае супрацьспадарожнікавыя ракеты супраць якой-небудзь краіны і прадоўжыць строга выконваць усе міжнародныя канвенцыі і пагадненні ў гэтай сферы.