І немагчыма стрымаць слёз

17 ноября 2015

Кветкі і свечкі ля Палаца Рэспублікі ў французскай сталіцы. Шматлікія парыжане дагэтуль не могуць ачуцца пасля тэрактаў, у выніку якіх загінулі 132 чалавекі, больш чым 3,5 сотні атрымалі раненні. Адказнасць за атакі ў ноч з пятніцы на суботу ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".

Для барацьбы з тэрарызмам у Францыі могуць змяніць канстытуцыю. Аб такой магчымасці расказаў напярэдадні прэзідэнт краіны Франсуа Аланд, выступаючы на надзвычайным сходзе перад дзвюма палатамі парламента пасля тэрактаў у Парыжы. У прыватнасці, мяркуецца прапісаць у асноўным законе магчымасць пазбаўлення грамадзянства тых французаў, хто быў асуджаны па тэрарыстычных артыкулах.