Гусак на матчы ў амерыканскім Дэтройце

2 июня 2018

Смешны выпадак здарыўся на матчы ў амерыканскім Дэтройце. Падчас гульні ў бейсбол на стадыён заляцеў гусак і пачаў паважна хадзіць па полі. Цікаўную птушку спрабавалі прагнаць, але яна спрытна ўхілялася. Затым гусак узляцеў, але нечакана ўрэзаўся ў табло і паваліўся на рады гледачоў. Ашаломленага гусака беражліва вынеслі за межы стадыёна, дзе ён ачуняў і паляцеў.