Грузію чакае другі тур прэзідэнцкіх выбараў

29 октября 2018

Учора ніхто з 25 кандыдатаў на вышэйшую пасаду не змог набраць неабходныя для перамогі 50 працэнтаў. Лідарам гонкі стала незалежны кандыдат Саламэ Зурабішвілі. Яе падтрымалі амаль 39 працэнтаў насельніцтва. На другім месцы апынуўся апазіцыйны кандыдат Грыгал Вашадзэ. Другі тур выбараў пройдзе ў Грузіі не пазней як праз два тыдні пасля афіцыйнай аб'явы вынікаў галасавання.