Гучны працэс пачынаецца сёння ў ЗША

3 июня 2013

На лаўцы падсудных 25-гадовы сяржант разведслужбы Брэдлі Мэнінг - інфарматар Вікілікс. Ён абвінавачваецца ў шпіянажы і дапамаганні ворагу. Паводле звестак следства, Мэнінг перадаў скандальна вядомаму сайту больш за 700 тысяч сакрэтных дакументаў, у тым ліку знакаміты відэазапіс расстрэлу грамадзянскіх асоб з ваеннага верталёта ў Багдадзе ў 2007-м годзе. Мэнінг ужо прызнаў сябе часткова вінаватым, але ваенная пракуратура да ўвагі гэта не прыняла і мае намер настойваць на максімальным пакаранні - пажыццёвым зняволенні без права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне.