Гучная адстаўка ў Бразіліі

31 мая 2016

Сваю пасаду пакінуў кіраўнік антыкарупцыйнага ведамства Фабіяна Сілвейра. Раней у СМІ патрапіў выкрывальны запіс гутаркі чыноўніка са спікерам сената. Сілвейра раіў яму, як пазбегнуць пракурорскага расследавання. У выніку ён стаў ужо другім бразільскім міністрам, які пакінуў сваю пасаду праз публікацыю аўдыёзапіса. Тыдзень таму ў адстаўку пайшоў міністр планавання бюджэту Рамера Хука. Абодва выпадкі звязаныя з карупцыйным скандалам вакол энергетычнай кампаніі "Петрабрас". Шкода ацэньваецца на пяць мільярдаў долараў.