Грэцыю ахапілі лясныя пажары

24 июля 2018

Агонь падступае да Афін. Стыхія ўжо забрала 20 жыццяў, каля 70-ці пацярпелых. Шматлікія шпіталізаваны ў цяжкім стане. У сталічным рэгіёне Грэцыі - Атыцы - уведзена надзвычайнае становішча, жыхароў эвакуіруюць. Агонь усяго за некалькі гадзін знішчыў сотні дамоў. Міжнародны аэрапорт у Афінах працуе з перабоямі. Тушыць пажары дапамагае армія. Грэцыя плануе звярнуцца па дапамогу да Еўрасаюза.