Дзярждэп ЗША прызнаў парушэнні польскіх улад падчас міграцыйнага крызісу

28 марта 2023

Праз два гады Дзярждэпартамент ЗША ўсё ж прызнаў відавочнае. Як піша польскае выданне "Жэч Паспаліта", у штогадовай справаздачы ведамства паведамляецца аб праблемах, з якімі сутыкаюцца СМІ.

У раздзеле аб свабодзе слова апісаны пазапраўныя дзеянні польскіх улад падчас міграцыйнага крызісу 2021 года на мяжы з Беларуссю. Пералічаны выпадкі пазапраўных арыштаў журналістаў у прымежжы, запалохвання, гвальу, праследаванняў і ў цэлым абмежаванняў у працы па асвятленні падзей. Таксама ў справаздачы закранутая тэма жорсткага абыходжання польскіх вайскоўцаў з бежанцамі з Усходу. Выштурхоўванні іншаземцаў, у прыватнасці, прызнаныя фактамі парушэння міжнароднага права.

Два гады - столькі спатрэбілася амерыканцам, каб убачыць несвабоду слова ў Польшчы - так пракаменціравалі сітуацыю ў Пагранкамітэце Беларусі.

 

 


Тэгі:

#Мигранты