Google створыць сайт для праверкі на COVID-19

14 марта 2020
Выявіць каранавірус самастойна зараз будзе магчыма! У ЗША пры падтрымцы кампаніі Google створаць сайт для самастойнай праверкі сімптомаў COVID-19. Кожны ахвочы зможа запоўніць анлайн-апытальнік, па выніках якога стане вядома, ці трэба праходзіць тэсціраванне на інфекцыю. 

Тым часам, каб пазбегнуць распаўсюдання ў свеце новага каранавіруса, Міжнародная асацыяцыя круізных кампаній спыніла працу сваіх суднаў на 30 дзён. Усяго ж у свеце больш як 70 тысяч інфіцыраваных вылечыліся і былі выпісаныя з бальніц.