У Беларусі будуць рэструктурыраваць неэфектыўныя сельгаспрадпрыемствы

6 октября 2017

Сёння аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць. Як паведаміў Андрэй Кабякоў, ужо на наступным тыдні ўрад мае намер абмеркаваць унясенне змены ў 253-і ўказ "Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельгазарганізацый". Нарматыўны дакумент ужо год як уступіў у сілу. Размова ідзе, у тым ліку, аб новых фінансавых інструментах, а таксама - навацыях у цэлым па галіне.

Сёння ж Андрэй Кабякоў азнаёміўся з сітуацыяй у вытворчай і перапрацоўчай галіне рэгіёна. Прэм'ер-міністр наведаў Мастоўскі рамонтны завод, Скідальскі цукровы камбінат і крухмальны завод у Рагозніцы. Важным пунктам паездкі стаў таксама агляд прыватнай фермерскай гаспадаркі ў Мастоўскім раёне, у якім ужо 25 гадоў вырошчваюць і перапрацоўваюць гародніну.