Галоўная калядная ёлка ЗША загарэлася ўсімі агнямі

5 декабря 2013
Да святаў дрэва ля нью-ёркскага небаскроба Ракфелер-цэнтр ўпрыгожылі 45 тысячамі разнаколерных лямпачак. Па традыцыі ў найбліжэйшыя тыдні жыхары Нью-Ёрка будуць пакідаць пасланні на Сцяне жаданняў на Таймс-сквер. Зялёная калядная прыгажуня сёння была ўсталяваная і на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. Сёлета ёлку каля 100 футаў даставілі сюды з Баварыі - радзімы экс-пантыфіка Бенедыкта XVI. Традыцыйную батлейку, якая будзе размяшчацца побач з дрэвам, вырабілі ў Неапалі. Менавіта гэты італьянскі горад славіцца майстрамі па стварэнні падобнай святочнай атрыбутыкі.