Кіраўнік каталонскага ўрада перанёс забароненае пасяджэнне мясцовага парламента

9 октября 2017

Кіраўнік каталонскага ўрада перанёс забароненае афіцыйным Мадрыдам пасяджэнне мясцовага парламента. Чакалася, што сёння кіраўнік жэнералітата Карлес Пучдэмон звернецца да народных выбраннікаў з нагоды рэферэндуму аб незалежнасці, што прайшоў у аўтаномнай вобласці. Сам Пучдэмон заяўляў аб намеры аб’явіць суверэнітэт Каталоніі. Як паведамляюць інфармагенцтвы, пасяджэнне парламента можа адбыцца заўтра. Адзначым, афіцыйны Мадрыд не прызнае вынікаў плебісцыту, падчас якога 90 працэнтаў каталонцаў выказаліся за аддзяленне ад Іспаніі. У Мадрыдзе адзначаюць, што яўка на рэферэндуме крыху перавысіла 40 працэнтаў. Барселона, у сваю чаргу, абвінавачвае цэнтральны ўрад у жорсткім падаўленні волевыяўлення. У сутыкненнях з паліцыяй, якая спрабавала перашкодзіць правядзенню галасавання, пацярпелі каля 900 чалавек. Напярэдадні ў Барселоне прайшла масавая акцыя ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці каралеўства.