Германія павялічыць расходы на бежанцаў

3 ноября 2016

Германія павялічыць расходы на бежанцаў яшчэ амаль на тры мільярды еўра. Аб гэтым паведамляе мінфін ФРГ. Грошы выдзеляць са спецыяльных рэзерваў бюджэту. З верасня мінулага года Берлін выдзяляе федэральным землям сродкі з разліку 670 еўра на аднаго бежанца за месяц. Сёлета меркавалася выдзеліць усяго 7 мільярдаў еўра. Зараз сума вырасла да 10.