Германія пачала публікацыю спісу твораў мастацтва, выкрадзеных нацыстамі ў Мюнхене

13 ноября 2013

Германія пачала публікацыю спісу твораў мастацтва, выкрадзеных і схаваных нацыстамі ў Мюнхене. Агульная сума знойдзеных палотнаў ацэньваецца ў мільярд долараў. Улады Баварыі паведамілі, што 25 твораў мастацтва будуць паказаныя на інтэрнэт-сайце, створаным для вышуку ўладальнікаў скарбаў.
Нагадаем, на мінулым тыдні паліцыя Германіі знайшла збор твораў мастацтва (сярод іх працы Пікаса, Матыса і Шагала) у кватэры пенсіянера з Мюнхена, якога падазравалі ў нявыплаце падаткаў.