Лідары біятлоннай зборнай Беларусі не ўвайшлі ў склад каманды на паўночна-амерыканскія этапы Кубка свету

5 февраля 2019

Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Уладзімір Чапелін і Сяргей Бачарнікаў будуць рыхтавацца да хатняга чэмпіянату Еўропы ў Раўбічах.

У ноч з аўторка на сераду ў амерыканскім Дыр Велі нашы лыжныя акрабаты выступяць у кваліфікацыі чэмпіянату свету па фрыстайле. Першымі на старт выйдуць жанчыны. Беларусь тут прадставіць Аляксандра Раманоўская.

У 1 гадзіну 45 па беларускім часе пачнецца кваліфікацыя ў мужчын. У складзе нашай зборнай Антон Кушнір, Дзмітрый Мазуркевіч і Максім Гусцік. Фінальныя спаборніцтвы пакажа "Беларусь 5".