Генпракуратура Егіпта патрабуе смяротную кару для Мухамеда Мурсі

20 ноября 2014

Вышэйшую меру пакарання для экс-прэзідэнта краіны абвінавачанне просіць за шпіянаж. Як заявіў пракурор, Мурсі і яго прыхільнікі перадавалі замежным разведкам дакументы дзяржаўнай важнасці. Акрамя таго, абвінавачаныя супрацоўнічалі з экстрэмісцкімі групоўкамі, мэта якіх - дэстабілізаваць сітуацыю ў Егіпце. Сам Мурсі падчас пасяджэнняў ізноў заявіў, што не прызнае юрысдыкцыі суду. Пры гэтым ён дадаў, што на наступных слуханнях 26 лістапада ён хоча абараняць сябе самастойна.