У Палацы Незалежнасці прайшла экскурсія для шматдзетных сем'яў

13 октября 2017

14 кастрычніка ў Беларусі - гэта Дзень маці. Сёння, напярэдадні свята, у самым статусным будынку краіны - у Палацы Незалежнасці - прайшла экскурсія для шматдзетных сем'яў. Яе ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў разам з дзецьмі. Усяго парадку 4-х дзясяткаў гасцей. Кожны з іх упершыню пабываў у сценах, дзе праходзілі значныя як для нашай краіны, так і для ўсяго свету падзеі - гэта і пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, і саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД, і мінскія перамовы "нармандскай чацвёркі". Экскурсія доўжылася каля гадзіны і пакінула яркія ўражанні.

Рэзідэнцыя беларускага лідара стала адкрытай не толькі для віп-персон, але і шырокага гледача 2 гады таму. За гэты час тут пабывала мноства дэлегацый. Сімвал беларускай дзяржаўнасці рэгулярна наведваюць школьнікі, студэнты, настаўнікі.