Генпракуратура Егіпта перадала ў суд справу Мухамеда Мурсі

2 сентября 2013

Генпракуратура Егіпта перадала ў суд справу адхіленага ад улады прэзідэнта Мухамеда Мурсі і 14 яго паплечнікаў з Братоў-мусульман. Іх вінавацяць у падбухторванні да насілля і кровапраліцця. У якасці галоўнага эпізоду ў справе выступаюць сутыкненні 5 снежня мінулага года ля прэзідэнцкага палаца ў Каіры. Тады Мурсі загадаў разагнаць мітынг, аднак супрацоўнікі паліцыі адмовіліся ісці супраць мірных дэманстрантаў. У выніку экс-прэзідэнт прыцягнуў узброеных ісламістаў, якія атакавалі калоны дэманстрантаў. Сярод ахвяраў апынуліся 600 чалавек.