Вітамінныя прадукты напаўняюць сховішчы фермерскМінскай вобласціх гаспадарак Мінскай вобласці

31 июля 2020
Гэтымі днямі  на палях Мінскай вобласці,   акрамя хлеба,  аграрыі ўбіраюць агародніну - бульбу, капусту, моркву, цыбулю. Вітамінныя прадукты паступова напаўняюць сховішчы. І калі дажджы крыху перашкаджаюць збожжавым культурам, для агародніны дадатковая вільгаць толькі спрыяе росту. Юлія Токар наведала фермерскую гаспадарку Уздзенскага раёна і ацаніла ўраджай.

Мы ў гаспадарцы "Алімп-Агра". Тут на працягу дзесяцігоддзяў настолькі шануюць любоў да зямлі і працу, што сямейныя традыцыі вырашылі ўвекавечыць ў метале. На вытворчай пляцоўцы з’явіліся адразу дзве скульптуры: хлебароба і шчодрага каравая. 

Дырэктар гаспадаркі  Юрый Лойка  - сапраўдны чалавек зямлі. Аграрый у другім пакаленні - яго бацька 30 гадоў кіраваў сельгаспрадпрыемствам, а сёння  і сам Юрый таксама кіраўнік і галоўны аграном толькі ўжо ўласнай, фермерскай гаспадаркі.

Юрый Лойка, кіраўнік фермерскай гаспадаркі: “Усе гэтыя 30 гадоў я бачыў усе цяжкасці, усе радасці працы на зямлі. Як вырошчваеш хлеб, калі аддаеш часцінку сябе, як ад цябе залежыць дабрабыт народа, тваіх супрацоўнікаў".

20 гадоў таму Юрый Лойка пачынаў са 100 гектараў зямлі. Сёння ўтрая больш. Асноўныя плошчы займаюць збожжавыя. Напрыклад, пшаніцы сёлета чакае небывалы ўраджай - 70 цэнтнераў з гектара. Але ж уборку пакуль стрымлівае вільготнасць каласоў. 

На суседнім полі багаты ўраджай капусты. Тут дажджы наадварот былі дарэчы. Вялізныя сакавітыя качаны насычанага зялёнага колеру, з гладкімі лістамі. І самае галоўнае, як адзначае Зінаіда Мыслівец, якая 16 сезон працуе з капустай,  гэтым летам папулярны кулінарны інгрэдыент  максімальна таварнага выгляду.

Майстар-клас па ўборцы бульбы на хуткасць можа даць і мясцовая жыхарка Юлія Мініна. Працоўны дзень тут пачынаюць з 7 раніцы, каб больш паспець. За лічаныя хвіліны вёдры напаўняюцца маладым ураджаем. 

Яшчэ ў фермерскай гаспадарцы вырошчваюць цыбулю, цукровыя буракі. Усе вітамінныя прадукты паступова запоўняць сховішчы, а частка паступіць на прылаўкі магазінаў, у адукацыйныя і медустановы, каб і гарадскія жыхары маглі пачаставацца дарункамі ад аграрыяў.