Газпрам увёў рэжым перадаплаты за газавыя пастаўкі для Украіны

16 июня 2014

Акрамя таго, Газпрам падаў іск з патрабаваннем вярнуць 4,5 млрд. долараў. У сваю чаргу Нафтагаз падаў сустрэчны іск з патрабаваннем змяніць цану на газ.


Сёння ідзе прапампоўка толькі транзітнага газу ў бок Еўрапейскага Саюза. Украіна больш не атрымлівае паліва для сваіх запатрабаванняў. На бягучы момант ва ўкраінскіх падземных газасховішчах знаходзіцца яго каля 14 млрд. кубаметраў. У Кіеве ўсё яшчэ не страчваюць надзеі на ўрэгуляванне газавага пытання з Масквой.


Андрэй Кобалеў, кіраўнік НАК Нафтагаза Украіны: Нафтагаз са свайго боку пацвердзіў гатоўнасць пайсці на кампраміс. Але расійскі бок гэты кампраміс не падтрымаў. Мяркую, што ў нас усё яшчэ ёсць шанец да заўтрашняга дня, мы спадзяемся на кампраміс. Спадзяемся, эканоміка і розум будуць пераважаць над эмоцыямі і палітыкай.


Гюнтэр Этынгер, еўракамісар па энергетыцы: Праблема з забеспячэннем ЕС газам можа паўстаць, калі да зімы не будуць запоўненыя падземныя сховішчы газу на Украіне для транзіту ў Еўропу.


Пастаўкі расійскага газу ў Еўрасаюз ідуць у нармальным рэжыме, пацвярджае Еўракамісія. Сёння яна арганізавала экстранную сустрэчу Каардынацыйнай групы ЕС па газе ў сувязі з правалам трохбаковых перамоў Расіі і Украіны пры пасрэдніцтве Еўракамісіі. ЕС зыходзіць з таго, што Расія і Украіна ў поўным аб'ёме будуць выконваць свае абавязацельствы па пастаўках і транзіту газу ў Еўропу. Хоць напярэдадні Газпрам апавясціў, што перабоі не выключаныя.


Аляксей Мілер падкрэсліў, што агульны аб'ём неаплачанага газу больш за 11 млрд. кубаметраў. У сваю чаргу прэм'ер-міністр Украіны заявіў, што цана на расійскі газ для Украіны павінна быць на ўзроўні цэн, дзеючых у Мытным саюзе, што, на думку назіральнікаў, выглядае не зусім карэктна.


Арсеній Яцанюк, прэм'ер-міністр Украіны: Міністэрству паліва і энергетыкі і міністэрству юстыцыі - падрыхтуйце законапраект па экстраардынарнай сітуацыі ў эканоміцы, мы павінны рыхтавацца да вельмі цяжкіх часоў.


Рашэнне аб далейшых дзеяннях Расіі па газавым доўгу Украіны будзе прынята пасля дакладу кіраўніка Газпрама прэзідэнту. А кіраўнік Нафтагаза з улікам летняга сезона і існуючых у краіне запасаў газу лічыць, што магчымасць вырашыць пытанне ёсць, прынамсі, да снежня.