Газетнай вуткай прызналі разведслужбы Швецыі гісторыю з расійскай субмарынай

28 октября 2014
Падводнай лодкі, якую нібы так старанна шукалі ля берагоў Скандынаўскага паўвострава, там не было. А паведамленні пра яе пошукі не адпавядаюць рэчаіснасці. Гэта пішуць СМІ каралеўства са спасылкай на заяву разведкі Ваенна-марскіх сіл Швецыі. Нагадаем, на працягу некалькіх тыдняў паступалі паведамленні аб тым, што шведскія разведчыкі шукаюць у Стакгольмскім заліве нейкую падлодку, з якой нібы паступіў сігнал бедства на рускай мове.