Люка Бесона абвінавацілі ў згвалтаванні

20 мая 2018

Новае абвінавачанне ў згвалтаванні. Гэтым разам у адрас Люка Бесона. У паліцыю звярнулася 27-гадовая актрыса Сэнд Ван Рой. Яна сцвярджае, што ў чацвер была з 59-гадовым рэжысёрам у адным з гатэляў Парыжа і страціла прытомнасць пасля кубка гарбаты. Паводле слоў дзяўчыны, калі яна апрытомнела, то зразумела, што яе згвалтавалі. Актрыса дадала, што рэжысёр пакінуў ёй банкноты. Адвакат Люка Бесона заявіў, што яго кліент зваліўся з крэсла, калі даведаўся пра скаргу актрысы, і катэгарычна адхіляе абвінавачанні.