Футбольны матч закончыўся трагедыяй: цісканіна на стадыёне ў Сальвадоры

21 мая 2023

Трагедыя ў Сальвадоры. Падчас таўкатні на футбольным стадыёне загінулі не менш за 9 чалавек, сотні пацярпелых. Цісканіна пачалася ля аднаго з уваходаў на стадыён. У прэс-службе прэзідэнта Сальвадора гавораць, што прычынай трагедыі стаў продаж фальшывых білетаў. Расчараваныя балельшчыкі паспрабавалі сілай прарвацца на трыбуны. Матч быў спынены. Паліцыя прымяніла слёзатачывы газ і пачалася цісканіна.